Акім Паўлавіч Карпенка (1915—1974) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 год).
Біяграфія
Акім Карпенка нарадзіўся 4 (па новаму стылю — 17 верасня 1915 у вёсцы Лоеў (цяпер — гарадскі пасёлак у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў токарам у судамеханічнай школе. У 1933 годзе Карпенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1936 годзе ён скончыў 5-ю Ленінградскую ваенную школу авіятэхнікаў па ўзбраенню, у 1940 годзе — Чкалаўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў і Кіравабадскія курсы штурманаў звенняў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Акім Карпенка быў эскадрыллі 5-га гвардзейскага авіяпалка, 50-й авіядывізіі . Да таго часу ён здзейсніў 266 баявых вылятаў на штурмоўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы ворга, яго ваенных аб'ектаў, прычыніўшы яму вялікую шкоду.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 сакавіка 1944 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Акім Карпенка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3284.
Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе Карпенка скончыў Вышэйшыя курсы удасканальвання афіцэрскага саставу. У 1954 годзе у званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў у горадзе Бендэр, потым у Ціраспале, працаваў на заводзе, потым — на пасажырскіх цеплаходах. Памер 10 верасня 1974 года, пахаваны на старых могілках горада Бендэр. Перапахаваны 20 жніўня 2011 года на Мемарыяле «Пантэон Славы»Газета «Приднестровье 24.08.2011».
Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў.
Жонка Акіма Карпенкі — Герой Савецкага Саюза
На Алеі герояў-землякоў у гарадскім пасёлку Лоеў А. П. Карпенка ўсталяваны помнік.
Літаратура
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны