Мю́рыц () — возера ў Германіі, самае вялікае ў Мекленбургскім паазер'і.
Плошча паверхні 117 км². Глыбіня да 33 м. Плошча вадазбору больш за 663Dokumentation von Zustand und Entwicklung der wichtigsten Seen Deutschlands км². Катлавіна ледавіковага паходжання. Размешчана паміж градамі марэн, злучана пратокамі з суседнімі азёрамі (Плаўэр-Зэ і інш.). Сцёк у раку Эльдэ. Суднаходства, рыбалоўства. Арніталагічны запаведнік (заснаваны ў 1931 годзе) — месца гнездавання жураўлёў, лебедзя-шыпуна, арлана-белахвоста, скапы. На паўночным беразе — горад Варэн.
Літаратура — С. 63.
Спасылкі Dokumentation von Zustand und Entwicklung der wichtigsten Seen Deutschlands Müritz-Nationalpark Lake Müritz // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Азёры Германіі Катэгорыя:Геаграфія Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі