Нура́ () — рака ў Казахстане, у Карагандзінскай і Акмолінскай абласцях.

Даўжыня ракі 978 км, плошча вадазборнага басейна 60,8 тыс. км². Бярэ пачатак у гарах Кызылтас і цячэ ў межах Казахскага драбнасопачніка. Упадае ў бяссцёкавае возера Тэнгіз. Сярэдні расход вады за 369 км ад вусця 19,5 м³/с. Летам у верхнім цячэнні перасыхае, зімой перамярзае. На Нуры — вадасховішчы Самаркандскае (для водазабеспячэння гарадоў Караганды і Тэміртау) і Самарскае (выкарыстоўваецца на арашэнне).

Літаратура

Спасылкі Нура // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Катэгорыя:Рэкі Казахстана