Вікенцій Іванавіч Ральцэвіч (нар. , в. Гарбавічы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Выкладаў на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1963—1970). Член Беларускага саюза мастакоў (1965). Жыве ў Віцебску.
Творчасць Працуе ў акварэлі, станковай графіцы, эзатэрычным мастацтве.
Асноўныя творы: кампазіцыі «Стары Віцебск» (1970), «Лучоса» (1982), «Віцебск» (1988), «Раніца ва Ушачах» (1999), «Шторм» (1999), «Рэчка» (2000), «Бабіна лета» (2002), «Восень» (2003), «Халодны вечар» (2006); трыпціх «Заваёўнікі» (1967-68); серыі «Камчатка» (1967—1970), «Дрэвы» (1973-74), «Сярэдняя Азія» (1979), «Краявіды Віцебшчыны» (2001); эзатэрычныя серыі «Абліччы», «Віцебск» (1997—2000); партрэты «Лепшыя людзі Віцебска» (1970), «Партрэты сучаснікаў» (1970-1980-я); серыя ілюстрацый да твораў К. Крапівы (1963) і інш.
Літаратура Цыбульскі, М. Л. Ральцэвіч Вікенцій Іванавіч / М. Л. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 2001. — Т. 13. — Т. 13. — С. 287. Ральцэвіч Вікенцій Іванавіч Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Беларус. Сав. Энцыкл.,1987. — Т. 4. — С. 484. Цыбульский, М. Л. Ральцевич Викентий Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 395.
Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў