Ніна Данілаўна Чараднічэ́нка (нар. , в. Лісава, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларуская спявачка (1-ы альт). Заслужаная артыстка Беларусі (1997).

Біяграфія Скончыла ў 1972 годзе Магілёўскае культурна-асветніцкае вучылішча. З 1969 года ў Дзяржаўным акадэмічным народным хоры імя Г. Цітовіча. Валодае прыгожым выразным голасам шырокага дыяпазону, сцэнічнай культурай. Выканаўца (сола і ў дуэце) многіх твораў беларускіх кампазітараў, народных беларускіх, рускіх і ўкраінскіх песень.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 2000 года.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нараўлянскім раёне Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча