Алена Сяргееўна Цялькова (нар. , г. , Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка БССР (1991). Народная артыстка Беларусі (2012).
Біяграфія Скончыла ў 1970 годзе Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі. З 1966 года салістка жаночага вакальнага квартэта «Купалінка», з 1988 года адна са стваральніц, мастацкі кіраўнік і салістка аднайменнай фалькгрупы.
Творчасць Валодае голасам сакавітага тэмбру, шырокім пеўчым дыяпазонам. Адраджае традыцыі беларускага музычна-песеннага мастацтва, збірае беларускі народны песенны фальклор, які ў рэпертуары групы выконваецца ў рэгіянальных традыцыях спеваў (пераважна Мінскага, Брэсцкага і Гомельскага раёнаў). Аўтар музычных кампазіцый «Купалле», «На кірмашы», «Прыйдзі, вясна», апрацовак беларускіх народных песень. Адна з аўтараў кінафільмаў «Квартэт „Купалінка“», «Спявае „Купалінка“», «Купалінка».
Літаратура
Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Постаці квартэта «Купалінка» Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі