Анатоль Рыгоравіч Шэлег () — беларускі . Народны артыст Беларускай ССР (1952).
Біяграфія У 1933 годзе скончыў драматычную студыю пры 2-м Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер — Тэатр імя Якуба Коласа).
Акцёр Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з 1931 года. Сыграў больш за 200 роляў, пераважна сацыяльных герояў, стварыў шэраг вобразаў сучаснікаў. Яго сцэнічныя вобразы адрозніваліся ўнутранай сілай, цэласцю, выразнасцю вонкавага малюнка.
Член ВКП(б) з 1943 года, на працягу 20 гадоў ён быў сакратаром партарганізацыі тэатра, абіраўся дэлегатам XXVII і XXVIII з’ездаў Кампартыі Беларусі, членам Віцебскага абкама КПБ, дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
Літаратура