— японскі палітык і военачальнік. Міністр арміі (1940—1944), прэм'ер-міністр Японіі (1941—1944).

Пасля паражэння Японіі ў Другой сусветнай вайне быў прызнаны Такійскім трыбуналам ваенным злачынцам, асуджаны за развязванне агрэсіўных войнаў і жорсткае абыходжанне з палоннымі, прызнаны вінаватым і прысуджаны да пакарання смерцю праз павешанне.

Біяграфія Хідэкі Тадзё нарадзіўся ў маленькім горадзе Кадзіматы 30 снежня 1884 года. Ён быў трэцім сынам у сям’і Хідэноры Тодзё, генерал-лейтэнанта Імператарскай арміі Японіі. Абодва старэйшыя браты Хідэкі памерлі да яго нараджэння. У 1909 годзе ён ажаніўся з Кацука Іта, якая яму нарадзіла трох сыноў і чатырох дочак.

Пачатак кар’еры У 1905 годзе Тадзё скончыў Ваенную акадэмію Імператарскай арміі ў складзе 17 выпуску. У класе з 50-ці чалавек ён быў 42-м па паспяховасці. Пасля заканчэння акадэміі Тадзё атрымаў званне малодшага лейтэнанта пяхотных войскаў.

Пазней Тадзё навучаўся ў Вышэйшай ваеннай акадэміі, якую скончыў у 1915 годзе ў складзе 27 выпуску. Пасля гэтага ён атрымаў званне капітана і пасаду начальніка Трэцяга палка імператарскай варты. У 1919 годзе быў ваенным аташэ ў Швейцарыі. Пасля вяртання ў Японію ў 1920 годзе атрымаў званне маёра. У 1921 годзе пабываў у Германіі.

У 1922 годзе Тадзё вярнуўся ў Японію і стаў інструктарам у Ваенным каледжы. У 1929 годзе яму было прысвоена званне падпалкоўніка.

На працягу 1920-х гадоў Тадзё ўсё больш уцягваўся ў палітыку. Ён быў адным з найвыдатнейшых членаў армейскай групоўкі Тасэй-ха, куды, апроч яго, уваходзілі , , , і Тэцудзан Нагата. Яны прадстаўлялі кансерватыўна настроеныя сілы ў арміі — у процівагу па-экстрэмісцку настроенай групоўцы Кода-ха, якую ўзначальваў .

Генерал арміі У 1933 годзе Тадзё атрымаў званне генерал-маёра і быў прызначаны начальнікам аддзела кадраў ваеннага міністэрства Японіі.

У жніўні 1934 года ён быў прызначаны камандуючым 24-й пяхотнай брыгады арміі Японіі. У верасні 1935 года Тадзё быў прызначаны начальнікам ваеннай паліцыі Квантунскай арміі ў Манчжурыі. Тады Тадзё атрымаў мянушку  — за свой востры розум і здольнасць да хуткага прыняцця рашэнняў.Toland, The Rising Sun

У 1936 годзе падчас «путчу маладых афіцэраў» Тадзё выступіў супраць спробы перавароту. Імператар Хірахіта быў абураны спробай нападу на сваіх блізкіх саветнікаў і неўзабаве мяцежнікі былі вымушаны здацца.

Тадзё ўзначаліў штаб Квантунскай арміі і, у якасці такога, стаў адказваць за японскія наступальныя аперацыі ў Манголіі. У ліпені 1937 года падчас Чахарскай аперацыі (, ) ён асабіста вёў у бой сілы 1-й незалежнай змяшанай брыгады. Падчас гэтай кампаніі Тадзё ў першы і апошні раз у жыцці прыняў удзел у баявых дзеяннях.

Пасля інцыдэнту каля моста Марка Пола, які адзначыў пачатак другой япона-кітайскай вайны, войскі, якім камандаваў Тадзё, пачалі наступ на Хэбэй.

У маі 1938 года Тадзё быў адкліканы ў Японію, дзе ён быў прызначаны намеснікам ваеннага міністра . Са снежня 1938 па 1940 год Тадзё быў галоўным інспектарам ваеннай авіяцыі.

Міністр арміі У ліпені 1940 года Тадзё стаў міністрам арміі ў другім кабінеце і захаваў гэту пасаду ў трэцім кабінеце Каноэ. Хідэкі Тадзё быў перакананым прыхільнікам заключэння саюза з нацысцкай Германіяй і фашысцкай Італіяй.

Каб ізаляваць Кітай ад іншых краін, Японія напала на французскі Індакітай у ліпені 1941 года. Пасля гэтага ЗША увялі эмбарга на пастаўку ў Японію нафты і бензіну.

18 кастрычніка 1941 года страціўшы папулярнасць і давер імператара Фумімара Каноэ сышоў у адстаўку. Новым прэм’ер-міністрам стаў Хідэкі Тадзё.

Прэм’ер-міністр Японіі У лістападзе 1941 года Тадзё і начальнік генеральнага штаба Японіі распрацавалі план нападу на Пёрл-Харбар. 7 снежня 1941 года Японская імперыя напала на Злучаныя Штаты Амерыкі.

Пасля паражэння ў бітве каля атола Мідуэй папулярнасць Тадзё пайшла на спад і ён сутыкнуўся з апазіцыяй ва ўрадзе і арміі. Пасля паражэння японскай арміі ў бітве за востраў Сайпан Тадзё быў вымушаны 18 ліпеня 1944 гады сысці ў адстаўку.

Суд Пасля капітуляцыі Японскай імперыі 2 верасня 1945 года камандуючы арміямі саюзнікаў аддаў загад арыштаваць японскіх ваенных злачынцаў. Адным з іх быў генерал Тадзё. Пры арышце ён здзейсніў няўдалую спробу застрэліцца: рана апынулася не смяротнай. Пасля таго як Хідэкі вылечылі, яго пераправілі ў турму Сугамо. Тадзё вінаваціўся па наступных пунктах: Развязванне агрэсіўных войнаў і парушэнне міжнароднага права Развязванне несправакаванай вайны супраць Кітайскай Рэспублікі Развязванне агрэсіўнай вайны супраць ЗША Развязванне агрэсіўнай вайны супраць Садружнасці нацый Развязванне агрэсіўнай вайны супраць Нідэрландаў Развязванне агрэсіўнай вайны супраць Францыі Аддача загадаў пра нялюдскі абарот з ваеннапалоннымі.

Тадзё цалкам прызнаў сваю віну. 12 лістапада 1948 года ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Прысуд быў прыведзены ў выкананне 23 снежня 1948 года.

У 1978 годзе імя Тадзё разам з іншымі 13 пакаранымі смерцю было высечана на плітах у храме Ясукуні, нацыянальным мемарыяле загінулым у вайне. Праз два гады на месцы прывядзення прысуду ў выкананне быў пастаўлены помнік.

Завяшчанне

«…Японскія мужчыны, у наш час, Імператарскі эдыкт аб заканчэнні вайны ўсяго толькі плод цвярозых разважанняў, якія б яны ні былі. Аднак саюзнікі справакавалі Вялікую Усходнеазіяцкую вайну і я ваяваў у ёй, не маючы выбару, для выжывання нацыі і ў мэтах нацыянальнай самаабароны. Хоць наша краіна, нажаль, пацярпела паражэнне ад гэтых краін, прычыну таго, што мы жывём у гэтай краіне, немагчыма адмаўляць. Японія — боская краіна. Я жадаю, каб вы былі ўпэўнены ў лёсе Імперыі і чакалі часу, калі гэта цяжкасць будзе пераадолена агульнымі адданымі высілкамі. Я жадаю, каб сонца ўзышло зноў…».

Ацэнкі thumb|Юка Тадзё (у цэнтры), са сваімі дзядулем і бабуляй Многія людзі, у тым ліку японцы, ускладаюць на Тадзё адказнасць за ўступленне краіны ў Другую сусветную вайну на баку нацысцкага блока, і, як следства — за паражэнне Японіі, разбурэнне яе гарадоў, крах эканомікі, страту многіх тэрыторый і гібель мільёнаў людзей.

У той жа час, некаторыя сучасныя японцы лічаць Тадзё бескарыслівым чалавекам і сапраўдным героем, які стаў ахвярай неспрыяльных акалічнасцей. Сам Тадзё неаднаразова спасылаецца ў сваіх мемуарах на лёс, які вымусіў яго ўзначаліць ваенны ўрад Японіі ў перыяд, калі Японія ўступіла ў вайну з магутнымі праціўнікамі. Сама вайна, зыходзячы з логікі Тадзё, была адзінай магчымасцю спыніць энергетычную блакаду і прадухіліць эканамічнае задушванне краіны магутнымі сусветнымі дзяржавамі таго перыяду — Англіяй і Злучанымі Штатамі.

Унучка Хідэкі Тадзё — Юка Тадзё — выступае з пазіцыі безумоўнага апраўдання палітыкі Японскай імперыі ў Другой сусветнай вайне ў цэлым і свайго дзеда ў прыватнасці. Яна мяркуе, што Японія не вяла агрэсіўную вайну, не здзяйсняла ваенных злачынстваў, што ўсе людзі, ушанаваныя ў храме Ясукуні — героі і што адзінай памылкай яе дзеда было тое, што ён дапусціў паражэнне Японіі ў вайне.

Гл. таксама Храм Ясукуні

Катэгорыя:Генералы Японіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Японіі Катэгорыя:Міністры арміі Японіі Катэгорыя:Міністры адукацыі Японіі Катэгорыя:Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Асуджаныя Такійскім працэсам Катэгорыя:Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы Катэгорыя:Пакараныя смерцю палітыкі Катэгорыя:Павешаныя ў Японіі Катэгорыя:Ваенныя аташэ Японіі Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў 1948 годзе Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Японіі