Касцёл Раства Багародзіцы — каталіцкі храм у горадзе Столін, збудаваны ў стылі класіцызм у пачатку XIX ст.

Першы вядомы столінскі касцёл быў збудаваны з цэглы ў 1811 годзе на грошы Каетана Каранеўскага. У 1852 годзе храм пераасвечаны пад праваслаўную царкву, акрамя гэтага яго перабудавалі ў псеўдарускім стылі. У 1923 годзе польскія ўлады вярнулі храм каталікам і ён быў зноў асвечаны пінскім біскупам Зыгмунтам Лазінскім.

Да гэтай парафіі адносілася прыпісная капліца, што знаходзілася ў палацы Радзівілаў «Манькавічы». Могілкі, што таксама адносіліся да касцёла, па стане на 2016 год закінутыя і амаль цалкам знішчаныя вандаламі.

У пасляваенны час храм узарваны бальшавікамі.

У 2007 годзе, падчас пракладкі вадаправоду, на месцы былога касцёла знойдзена некалькі дзесяткаў камянёў са старажытнымі надпісамі і выбітымі крыжамі.

Галерэя

Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Столінскага раёна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:Узарваныя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Славутасці Століна Катэгорыя:1811 год у Беларусі