Вуліца Батанічная — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Казлова — Даўгабродскай, з захаду прымыкае 1-ы Цвёрды завулак, далей перасякае вуліцу Петруся Броўкі, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэмічнай каля Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даўжыня вуліцы складае каля 1,0 км.

Славутасці

Вагон-музей гісторыі мінскага трамвая на тэрыторыі трамвайнага дэпо. Адкрыты ў 1979 годзе ў гонар 50-годдзя першага трамвая ў горадзе. Вагон — падарунак працоўных Ленінграда да 40-годдзя ўтварэння БССР. У ім сабраны матэрыялы па гісторыі мінскага трамвая, аб працоўных дасягненнях рабочых дэпо. Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт (1994-1998) (дом 15) Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ (дом 15)

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)