Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Трасцяніцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва паводле праекта архітэктара Мсціслава БарташэўскагаНГАБ у г. Гродна, ф.8, воп. 1, спр. 1557, арк. 107..

Архітэктура Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю і народнага дойлідства. Вырашана падоўжным прамавугольным зрубам з пяціграннай апсідай з бакавымі невялікімі рызніцамі і прамавугольным прытворам. Над ім узвышаецца васьмярык шатровай званіцы, завершанай макаўкай. Двухсхільны дах з вальмамі над апсідай па цэнтры завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. На фоне фігурна ашаляваных сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых дашчаных ліштвах. Вуглы аб’ёмаў дэкарыраваны вертыкальнымі разнымі дошкамі-накладкамі.

Літаратура — С. 240 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Трасцяніца (Камянецкі раён) Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1877 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мсціслава Барташэўскага