BMW 319 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі Bayerische Motoren Werke 1935—1937 гадоў, прыйшла на замену мадэлі BMW 315. Выпускалася спартыўная мадыфікацыя BMW 319/1. Было выраблена 6 466 машын гэтай мадэлі.
Канструкцыя
Для спартыўнай мадэлі BMW 315/1 распрацавалі шасціцыліндравы радны рухавік аб’ёмам 1911 см³ для магчымасці ўдзелу ў спартыўных міжнародных спаборніцтвах класа 2 літра. Гэты матор усталявалі ў 1935 годзе на шасі мадэлі 315, паменшыўшы яго магутнасць на 10 к. с. да 45 к. с. (33 кВт) пры 3700 аб/хв. Новая мадэль BMW 319 таксама атрымала ў спадчыну ад мадэлі BMW 315 4-ступеньчатую каробку перадач, шасі, тормазы на ўсе колы і падвеску. Аўтамабіль развіваў хуткасць 115 км/г. Са снежня 1934 года да пачатку 1937 года было выпушчана пяць варыянтаў кузаваў BMW 319. Мадыфікацыя з кузавам тарпеда, аналагічным мадэлі 315, была на 400 марак даражэйшая (4 500 марак), лімузін — 4 150 марак, кабрыялет-лімузін — 4 350 марак, 4-месны кабрыялет — 4 800 марак, 2-месны спартыўны кабрыялет — 5 150 марак.
Да заканчэння вытворчасці ў 1937 годзе было выпушчана 6 646 экзэмпляраў.
Крыніцы
Літаратура Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928—1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7
Спасылкі BMW 319 Kabriolett-Limousine
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта 319 Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі