Забел Есаян (,  — ) — армянскі празаік, паэтэса і перакладчыца, прафесар літаратуры.

Біяграфія Забел Есаян нарадзілася 4 лютага 1878 года. Яе дзявочае прозвішча Хаўханесян. Бацька Мкрціч Хаўханесян, родам з Сіладара, раёна Скутары, які жыў там у перыяд руска-турэцкай вайны. Дзяўчынка хадзіла ў пачатковую школу Святога Крыжа (Սուրբ Խաչ). У 1895 годзе яна пераехала ў Парыж, дзе вывучала літаратуру і філасофію ў Сарбоне. Натхнёная французскім рамантычным рухам XIX стагоддзя і адраджэннем армянскай літаратуры ў Заходнеармянскім дыялекце, яна стала займацца паэтычнай творчасцю. Яе першыя празаічныя вершы («Начная песня») з'явіліся ў часопісе Tsaghik (Кветка) у 1895 годзе. Яна публікавала кароткія апавяданні, літаратурныя эсэ, артыкулы і пераклады на французскай і армянскай мовах у мясцовых перыядычных выданнях Меркюр дэ Франс, Маіс, Аніт і Арэвелян Мамул.

Жывучы ў Парыжы, яна выйшла замуж за мастака Есаяна. У іх было двое дзяцей, Сафі і Грант.

Пасля младатурэцкай рэвалюцыі ў 1908 годзе Забел Есаян паехала ў Канстанцінопаль. У 1909 годзе яна адправілася ў Кілікію і апублікавала там серыю артыкулаў пра Кілікійскую разню. Трагічнаму лёсу армян у Кілікіі прысвечаны яе творы: Сярод руін (Աւերակներու մէջ, Канстанцінопаль, 1911), навелы Праклён (1911), апавяданні Сафіе (1911) і Новая нявеста (1911).

Есаян была адзінай жанчынай у спісе армян, якіх меліся заарыштаваць і дэпартаваць 24 красавіка 1915 года ў Асманскай імперыі младатурэцкім урадам. Але тады Забел патрапіла пазбегнуць арышту і ўцячы ў Балгарыю, а потым на Каўказ, дзе працавала з армянскімі бежанцамі, запісваючы іх расказы пра зверствы, якія мелі месца пры турэцкім Генацыдзе армян.

1918 год заспеў яе на Блізкім Усходзе ў арганізацыі перасялення бежанцаў і сірот. Да гэтага перыяду належаць яе навелы Апошні Кубка (Վերջին բաժակը) і Мая душа ў выгнанні (Հոգիս աքսորեալ, 1919).

Яе падтрымка Савецкай Арменіі была шчырая. У рамане Адступальныя сілы (Նահանջող ուժեր, 1923) яна апісвае жыццё простых людзей таго часу. У 1926 годзе яна пабывала ў Савецкай Арменіі і неўзабаве пасля гэтага апублікавала свае ўражанні ў газеце "Праметэй вызвалены (Պրոմէթէոս ազատագրուած, Марсель, 1928). У 1933 годзе яна вырашыла жыць у Савецкай Арменіі з сваімі дзецьмі. У 1934 годзе яна ўзяла ўдзел ў першым з'ездзе савецкіх пісьменнікаў СССР у Маскве.

Пераехаўшы жыць у Ерэван, Есаян выкладала ў Ерэванскім дзяржаўным універсітэце французскую і армянскую літаратуру і далей пісала. У гэты час выйшла яе навела Агняная кашуля (Կրակէ շապիկ, Ерэван, 1934) і аўтабіяграфічная кніга Сады Сілідар (Սիլիհտարի պարտէզները, Ерэван, 1935).

Падчас Сталінскага тэрору яна была абвінавачана ў «нацыяналізме» і ў 1937 годзе заарыштавана. У студзені 1939 года яе прысудзілі да расстрэлу, а 8 мая 1939 года прысуд быў заменены на дзесяць гадоў высылкі. Памерла пры невядомых абставінах у 1943 годзе (мяркуюць, што ўтапілася).

Творы Եսայան Զ., Կեղծ հանճարներ, Կ. Պոլիս, 1910 Շնորհքով մարդիկ, Կ. Պոլիս, 1907 Երբ ալյևս չեն սիրեր, Կ. Պոլիս, 1914 Հոգիս աքսորիալ, Վիեննա, 1922 Նահանջող ուժեր, Վիեննա, 1922 Նահանջող ուժեր, Երևան, 1926 Պրոմեթեոս ազատագրված, Մարսել, 1925 Կրակե շապիկ, Երևան, 1934 Սիլիհտարի պարտեզները, Երևան, 1935 Երկեր, Երևան, 1959

На французскай мове L'agonie d'un peuple / auteur(s) : Hayg TOROYAN — [texte recueilli par] Zabel Essayan; témoignage traduit de l'arménien par Marc Nichanian. suivi de La voix et la plume / postface du traducteur. Editeur : Classiques Garnier. Année : 2013. ISBN 9782812408564 Mon âme en exil / auteur(s) : Zabel ESSAYAN — Traduit de l'arménien par Anahide Drézian et Alice Der Vartanian, Postface de Krikor Beledian. Editeur : Parenthèses. Année : 2012. ISBN 9782863642665 Dans les ruines — les massacres d'Adana, avril 1909 / auteur(s) : Zabel ESSAYAN — Editeur : Phébus. Année : 2011. ISBN 9782752905031 Fragments d'Arménie / auteur(s) : Michael J. ARLEN — Jacques DEROGY — Zabel ESSAYAN — Hrant MATEVOSSIAN — RAFFI — Vahan TOTOVENTS — Kostan ZARIAN — textes choisis et présentés par Gérard Chaliand. Editeur : Presses de la Cité. Année : 2007. ISBN 9782258073883 Les jardins de Silidhar : roman / auteur(s) : Zabel ESSAYAN — trad. de l'arménien par Pierre Ter-Sarkissian. Editeur : Albin Michel. Année : 1994. ISBN 9782226064165 L'Univers lumineux de la littérature / auteur(s) : Zabel ESSAYAN — Editeur : Catholicossat arménien de Cilicie. Année : 1988

Спасылкі Iнтэрв'ю з амерыканскім перакладчыкам «Сады Сілідар» Есаян Забел Энцыклапедыя Арменіі. Zabel Yesayan

Літаратура Большая Советская Энциклопедия, т. 9. М., 1972. Звон колоколов. Страницы западноармянской прозы. Ер., 1989. История армянской советской литературы. М., 1966. Краткая Литературная Энциклопедия, т. 2. М., 1964.

Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Арменіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стамбуле