Людвік Грынцэвіч (; , каля Вількаміра ― ) — вялікалітоўскі архітэктар, манах-дамініканец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў родавым маёнтку Ільгоў. З польскага шляхецкага роду Тальк-Грынцэвічаў.

Вучыўся ў Італіі. З 1750 года працаваў у Вялікім Княстве Літоўскім. Злучыў традыцыі архітэктуры барока з элементамі мясцовай архітэктуры. У 1756 годзе спраектаваў і пабудаваў касцёл і дамініканскі кляштар Св. Юрыя ў фальварку Забелы каля вёскі Валынцы, спраектаваў фасад віленскага касцёла Узнясення Гасподняга. У 1760 годзе стаў прыёрам дамініканскага манастыра Св. Духа ў Вільні (1501)Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 143..

Пабудаваў касцёл у мястэчку Нова Воля (цяпер Вірбаліс, Літва), будынак разбураны ў 1944 годзе. У 1763 годзе курыраваў рэканструкцыю кляштара бернардзінцаў з касцёлам Св. Троіцы у Друі і ў Расенах. У 1780—1782 гадах прыёр дамініканскага манастыра ў Расенах.

У 1749 годзе апублікаваў неаднаразова перавыдаваны малітоўны даведнік па Жэмайцкай Кальварыі («Przewodnik pokazujący obchód Drog Chrystusa w Kalwarii Zmudzkiey»).

Крыніцы

Літаратура Rąkowski G. Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Litwie. ― Warszawa: Burchard Edition, 1999. — 453 s. — S. 243―244. — ISBN 83-87654-07-8

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Вільні