Стаў — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля вёскі Новая Руда, у басейне ракі Сламянка (цячэ праз возера).
Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Берагавая лінія слабазвілістая.
Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Ракой Сламянка злучана з возерам Кальніца.
Літаратура
— С. 596.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры