Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у Чудзіне Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя На могілках. Пабудавана ў 1867 г. з дрэва. Была прыпісана да Спаса-Праабражэнскай царквы в. Будча. Перад царквой пастаўлена 1-ярусная вертыкальна ашаляваная званіца з шатровым пакрыццём. У 1898 г. пры царкве пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны выцягнуты па падоўжнай восі зруб завершаны 3-граннай апсідай, з супрацлеглага фасада далучаецца прамавугольны прытвор з ганкам. Яруснасць храма ствараюць рознавялікія 2-схільныя дахі зрубаў, цэнтральны завершаны гранёным барабанам з шатровым верхам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 799. Воп. 33. Арк. 91.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Чудзін Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1867 год у Беларусі