Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Размяшчаецца на вуліцы Леніна.
Гісторыя Пабудавана ў 1872 годзе з цэглы паводле праекта гродзенскага архітэктара Я. М. ФардонаМікалаеўская царква. // Шарашоўская сярэдняя школа, 11 лістапада 2016. . Рэстаўрыравана ў 1968 годзе.
Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай званіцай, трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю прыўносіць рызніца, далучаная да 5-граннай апсіды з паўднёвага боку. У сілуэце будынка дамінуюць 2 гранёныя цыбулепадобныя галоўкі на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб’ёму. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздобленні выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленні арачных аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-ніш, нішы-філёнгі. Архітэктурнай крапоўкай насычаны фасады асноўнага аб’ёму: выкарыстаны магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.
Інтэр’ер У інтэр’ер малітоўнай залы шырокім арачным прасветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калонах. Апсіда вылучана высокім ярусным драўляным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святыя Пётр і Павел», «Благавешчанне», «Бічаванне Хрыста», «Тры свяціцеля», царскія вароты 1820 г.
Літаратура — С. 376 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пружанскага раёна Катэгорыя:Шарашова Катэгорыя:З’явіліся ў 1872 годзе Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1872 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Якава Фардона