Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у г. Шчучын Гродзенскай вобласці.
Гісторыя На вул. 17 верасня. Пабудавана ў 1863 г. з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму, 5-граннай апсіды, кароткай трапезнай і прытвора-званіцы. Асноўны аб’ём і васьмярык званіцы накрыты шатровымі дахамі з цыбулепадобнымі купаламі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны атынкаваныя какошнікі, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, рэльефныя крыжы.
Інтэр’ер У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Шануецца абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца», які знаходзіцца ў храме з часу яго асвячэння.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Храмы Шчучына Катэгорыя:З’явіліся ў 1863 годзе Катэгорыя:Збудаванні ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1863 год у Беларусі