Прэзумпцыя невінаватасці ў крымінальным праве — палажэнне, паводле якога абвінавачаны лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана ўстаноўленым законам парадкам. Прэзумпцыя невінаватасці — адна з найважнейшых дэмакратычных прыкмет крымінальнага працэсу, забяспечвае ахову правоў асобы, выключае неабгрунтаванае абвінавачанне і асуджэнне. Можа быць абвергнута толькі шляхам даказвання ўстаноўленымі працэсуальным законам сродкамі і выключна пры наяўнасці дастатковых судовых , якія адносяцца да справы і дапускаюцца заканадаўствам. Абавязак даказвання ўскладаецца на органы абвінавачання.

Літаратура

Гл. таксама Прэзумпцыя віны Прэзумпцыя добрасумленнасці

Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:Прававыя дактрыны і прынцыпы Катэгорыя:Крымінальна-працэсуальнае права