Бой каля Шталупё́нена (17 жніўня 1914 года) — першы бой расійскай арміі ў ходзе Усходне-Прускай аперацыі супраць войскаў нямецкай арміі на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны. Нягледзячы на 5-ці кратную перавагу ў сілах (84 000 расiйскiх ваеннаслужачых супраць 16 000 нямецкіх), руская армія пацярпела паражэнне, аднак працягнула далейшае наступленне, а нямецкія войскі адступілі да Гумбінена. Першая перамога немцаў на ўсходнім фронце ў Першай сусветнай вайне. Аднак адступленне звычайна расцэньваецца як паражэнне, таму факт адступлення нямецкай арміі можна разглядаць як перамогу расійскай арміі.
Вынікі
У баі каля Шталупёнена германскі 1-ы армейскі корпус дасягнуў значнага тактычнага поспеху з адносна невялікімі стратамі — каля 1 200 забітых і параненых, 84 з якіх патрапілі ў рускі палон. Расійскія сілы зведалі значныя страты — 619 забітыя, 2 382 параненыя, 4 466 зніклых без вестак (большасць з іх трапілі ў нямецкі палон). Найбольшая частка страт прыпадае на рускую 27-ю пяхотную дывізію, якая страціла 6 664 салдата. Амаль цалкам быў разбіты 105-ы Арэнбургскі полк.
Нягледзячы на свой поспех, 1-ы нямецкі корпус застаўся ў цяжкім становішчы — расійскія сілы, хоць і панеслі значныя страты, па-ранейшаму мелі значную і пастаянна нарастаючую колькасную перавагу. У гэтай абстаноўцы Франсуа быў вымушаны адступіць, але, падбадзёраны сваім поспехам, ён пераканаў Прытвіца даць праз некалькі дзён новую бітву пры Гумбінене.
Літаратура
Jacek Domański, Włodzimierz Wilczek, Tannenberg 1914, Warszawa, Wydawnictwo „Militaria”, 2005
Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Расійскай імперыі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Канфлікты 1914 года Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Жнівень 1914 года