Парана́й () — самая доўгая рака вострава Сахалін (Расія).

Даўжыня ракі — 350 км, плошча вадазбору — 7990 км². Сярэдні расход вады за 101 км ад вусця 78,9 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,49 км³/год. Бярэ свой пачатак на Набільскага хрыбта ў сістэме Усходне-Сахалінскіх гор (на заходнім схіле гары Невяльскога), працякае па забалочанай Тымь-Паранайскай нізіне, упадае ў заліў Цярпення Ахоцкага мора. За 10 км ад мора рака падзяляецца на 2 рукавы, якія ўпадаюць туды асобна за 5 км адзін ад аднаго, рукавы такім чынам утвараюць забалочаны рачны востраў.

Сярод прытокаў: Леанідаўка, Арлоўка, Каменка, Ельная, Жытніца, Вальза, Таёжная, Туманная, Матросаўка, Уладзіміраўка і інш.

Каля заходняга вусця ракі размешчана вялікая частка горада Паранайск.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Поронай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Сахалінскай вобласці Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ахоцкае мора