Атэізм у Беларусі — сукупнасць грамадзян і нефармальных аб’яднанняў, якія ўсведамляюць сябе нерэлігійнымі. Паводле Канстытуцыяй, Беларусь — свецкая дзяржава, дзе рэлігія аддзелена ад дзяржавы.Канстытуцыя РБ . Раздзел 1, артыкулы 4, 12, 16. Раздзел 2, артыкул 31.

Гісторыя

Першым беларускім атэістам лічаць Казіміра Лышчынскага, аўтара трактату «Аб неіснаванні бога».Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избранные произведения XVI — нач. XIX в. Мн., 1962. С. 285—286. Пер. з латыні на рускую мову.

Асаблівую папулярнасць атэізм у Беларусі набыў у часы БССР, пасля «», які падпісаў Уладзімір Ленін для ўсяго СССР. Дэкрэт страціў сілу ў 1990 годзе.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паводле ўласных слоў, — «атэіст праваслаўнага кірунку», нягледзячы на гэта, ён хацеў арганізаваць сустрэчу Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі на тэрыторыі Беларусі ў 2017 годзе. Патрыярх Маскоўскі ад гэтага адмовіўся. Лукашэнка тлумачыў свой учынак тым, што хацеў зрабіць Беларусь «святой зямлёй».

У 2013 годзе сацыялагіянае апытанне высветліла, што толькі 4 % беларусаў лічаць сябе атэістамі, 8 % не адносяць сябе ні да якога веравызнання, і 3 % не змаглі адказаць.Опрос: лишь 4 % белорусов считают себя атеистами

У 2016 годзе каля 250 жыхароў Віцебска супраціўляліся пабудове праваслаўнай царквы ў парку, бо гэта магло сур’ёзна нашкодзіць парку і гістарычнай каштоўнасці месца.Около 250 витеблян подписали письмо к президенту с просьбой не строить собор в парке

У 2016 годзе праведзена яшчэ адно сацыялагічнае апытанне дарослага насельніцтва краіны. З апытаных, 63,5 % адзначылі, што вераць у Бога; яшчэ 5 % — у звышнатуральныя сілы; не здолелі адназначна вызначыць сваё стаўленне да веры — 22 %; а 8,5 % адказалі, што яны не вернікі.Вераць у Бога 63,5 % жыхароў Беларусі, яшчэ 5 % — у звышнатуральныя сілы

Крыніцы

Спасылкі

Атэістічны сайт Беларусі

Катэгорыя:Атэізм Катэгорыя:Рэлігія ў Беларусі