Анато́ль Пятро́віч Лапо́ (нар. , в. Кулакоўка, Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці) — савецкі і беларускі ваенны, пагранічнік. Генерал-лейтэнант (2020), Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь (2022). 7-ы старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2016—2023).

Біяграфія У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава, у 2001 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі.

У 1981—1992 гадах праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта — начальніка штаба пагранкамендатуры ў Батумскім пагранатрадзе.

У 1992—2008 праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе, пачынаў начальнікам пагранкамендатуры «Астравец», з 2004 года займаў пасаду камандзіра пагранічнага атрада. Пад яго камандаваннем атрад дамогся ганаровага звання «Перадавая часць органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь»От солдата до генерала: председатель Госпогранкомитета Анатолий Лаппо рассказал о своей службе // Астравецкая праўда.

Прымаў удзел у стварэнні першага ў краіне Кіналагічнага цэнтра органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у 1995 годзеИнтервью Председателя Госпогранкомитета Анатолия Лаппо накануне профессионального праздника // sb.by.

У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, з 2014 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. У 2010 годзе прысвоена воінскае званне генерал-маёра.

29 снежня 2016 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2020 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант.

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Анатоля Лапо ў амерыканскі санкцыйны спіс. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады і ў чорны спіс Еўрасаюза. 20 снежня Лапо ў свой санкцыйны спіс уключыла ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя. У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія і Украіна.

30 мая 2023 года быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта БеларусіАляксандр Лукашэнка выказаўся аб будучыні экс-кіраўніка Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо.

Узнагароды Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь, сярод якіх ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені (2008), медалі «За бездакорную службу» І і ІІ ступеняў (2003), медаль «За баявыя заслугі», медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР», юбілейныя медалі і іншыя, ордэн Свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (2013, Беларуская праваслаўная царква)Минские епархиальные ведомости № 4 (107)/2013 — С. 11.

У 2022 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь»Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2022 года № 180 «Аб узнагароджанні».

Сям’я Выхоўвае двух дачокПредседатель Государственного пограничного комитета Республики Беларусь генерал-лейтенант ЛАППО Анатолий Петрович // Совет командующих пограничными войсками.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфічная даведка на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Пагранічнікі Катэгорыя:Лідскі пагранічны атрад Катэгорыя:Заслужаныя пагранічнікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША