Чарто́ва — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, за 37 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Узбераж, за 3 км на ўсход ад возера Вераўскае, у басейне ракі Сламянка.
Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй да 0,5 м. Выцякае ручай у возера Кальніца.
Літаратура
— С. 328.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры