Стэрлітама́к (, ) — горад (з 1781 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Стэрлітамакскага раёна Башкартастана. Насельніцтва — 280.375 чалавек (на 1 студзеня 2024)В Стерлитамаке численность населения превысила 280 тысяч человек. Заснаваны ў 1735 годзе.

Геаграфія Горад размешчаны на левым беразе ракі Белая (прыток Камы), за 130 км ад Уфы. У цэнтральнай частцы горада працякае рака Сцярля, якая ўпадае ў раку Ашкадар ва ўсходняй частцы Стэрлітамака.

Эканоміка Буйны цэнтр хімічнай прамысловасці і машынабудавання. Эканамічны патэнцыял горада шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як акцыянерныя таварыствы «Сода», «Каўстык», «Сінтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры горадаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званне «горада вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянернымі таварыствамі: «Стэрлітамакскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будаўнічай індустрыі і будаўнічых матэрыялаў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ігар Ігаравіч Палівода (1950—1996) — беларускі кампазітар, піяніст.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама Беларуская вуліца

Літаратура

Спасылкі Вадим Ивлев История града Стерлитамака // Проза.ру Город Стерлитамак // Банк Городов BankGorodov.RU

Катэгорыя:Гарады Башкартастана

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1735 годзе