У Кіеве — 7 мастоў цераз Дняпро. Акрамя гэтага, у горадзе ёсць невялікія масты, пабудаваныя над прытокамі Дняпра. Першы наплаўны мост быў збудаваны ў 1115 годзе.
Масты цераз Дняпро Аўтамабільныя Паўночны мост — пабудаваны ў 1976 годзе. Мост Метро — пабудаваны 5 лістапада 1965 года. Русанаўскі мост праз Русанаўскі праліў — адчынены 5 лістапада 1965 года. Мост імя Я. О. Патона — пабудаваны 5 лістапада 1953 года. Дарніцкі аўтамабільна-чыгуначны мост — пабудаваны ў 2011 годзе, аўтамабільны рух адкрыты з левага берага на правы 17 снежня 2010 года, з правага на левы 31 сакавіка 2011 года. . Паўднёвы мост — будаўніцтва пачалося ў 1983 годзе, уведзены ў эксплуатацыю ў снежні 1990 года. Гаванскі мост — будаўніцтва пачата ў 2003 годзе, адкрыты аднабаковы аўтамабільны рух у 2007 годзе, у поўную эксплуатацыю ўведзены 23 кастрычніка 2010 года. Чыгуначныя Пятроўскі чыгуначны мост — пабудаваны ў 1929 годзе. Дарніцкі чыгуначны мост — пабудаваны ў 1949 годзе. Дарніцкі аўтамабільна-чыгуначны мост — пабудаваны 27 верасня 2010 года. . Пешаходныя
Паркавы мост (Чортаў мост, Мост закаханых) праз Пятроўскую алею — збудаваны ў 1910 годзе па праекце Я. О. Патона. Паркавы пешаходны мост на Труханаў востраў — пабудаваны ў 1957 годзе.
Рыбальскі вантавы мост — мост цераз гавань Дняпра на Рыбальскі востраў, збудаваны ў 1963 годзе, у 1997 годзе па масту быў зачынены аўтамабільны рух, у 2009 годзе спынены пешаходны рух і пачаты дэмантаж моста. Масты цераз Русанаўскі канал — збудаваны ў 1960-х гадах. Венецыянскі мост — збудаваны ў 1966 годзе.
Будуюцца Падольскі маставы пераход — будаўніцтва пачалося ў 1993 годзе, адноўлена ў 2003 годзе, тэрміны заканчэння будаўніцтва невядомыя.
Масты цераз Лыбідзь Аўтавакзальны пуцеправод — злучае бульвар Дружбы Народаў з Галасеяўскай плошчай. Раней вядомы як Сталінскі пуцеправод. У 2007 годзе прайшоў рэканструкцыю.
Разбураныя Ланцуговы мост — гады існавання: 1853—1920. <small> Мост імя Яўгеніі Бош — гады існавання: 1925—1941. <small> Русанаўскі мост — гады існавання: 1906—1943. <small> Навадніцкі мост — гады існавання: 1713—1953. <small> Дарніцкі чыгуначны мост — гады існавання: 1870—1943. <small> Спасылкі
Вэб-энцыклапедыя Кіева Антоненка К. Кароткі даведнік-вызначальнік кіеўскіх мастоў // 486.livejournal.com. — 2009. — 11 сакавік. Вішнеўскі В. Кіеўскія масты // «Хрэщатык» № 134 (2537). — 2004. — 15 верасня. Кальніцкі М. Забыты мост // mik-kiev.livejournal.com. — 2008. — 17 верасня. Кальніцкі М. Мост адкрывалі з шампанскім // «Газета па-кіеўскі». — 2007. — 21 чэрвеня. Кальніцкі М. Паркавы мост і Пятроўская алея. Аповяд у малюнках // mik-kiev.livejournal.com. — 2008. — 17 лютага. Шулькевіч М. М., Дмітрэнка Т. Д. Кіеў: Архітэктурна-гістарычны нарыс. — 6-е выд., перапрац. і дад. — Кіеў: Будівельник, 1982. — 448 с.