Царква Святога Ільі — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу.

Гісторыя Пабудавана ў пачатку XIX ст. Да 1831 г. была грэка-ўніяцкай, потым дзейнічала як касцёл. У 1851 годзе ў касцёлы быў пахаваны дзяржаўны і ваенны дзеяч Леў Францавіч Оштарп.

Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

Да 1990-х гг. будынак выкарыстоўваўся пад клуб.

Назва Варыянтная форма назвы: Дукорская Успенская царква Свята-Ільінская царква Царква Святога Ільі Царква Святога Прарока Іліі Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Архітэктура Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прастакутным у плане аб’ёмам пад гонтавым дахам, які пасярэдзіне і над апсідай раней завяршаўся купаламі. Галоўны фасад фланкіравалі 2 купальныя вежы, якія выходзілі за сцены храма асобнымі прастакутнымі ў плане аб’ёмамі. Уваходны партал фланкіраваны паўкалонамі на вышыню фасада. Да прамавугольнай у плане апсіды з правага боку далучана рызніца. Атынкаваныя і пабеленыя фасады члянёны 2 ярусамі прамавугольных аконных праёмаў і 3 уваходнымі дзвярамі.

Галерэя

Гл. таксама Храмы Пухавіцкага раёна

Спасылкі Дукорская Ільінская царква — http://unicat.nlb.by/ Касцёл | Дукора — http://www.radzima.org/

Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Колішнія касцёлы Мінскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Дукоры Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі