Аляксандр Акінчыц (, в. Сялец Пружанскага павета, цяпер Бярозаўскі раён (па іншых звестках 28.8.1839, Гродна) — , ) — медык, публіцыст, мемуарыст.

Біяграфія У 1856—1861 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны. У 1861 годзе распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым паўстанцам 1863—1864 гадоў. Асуджаны да 12 гадоў катаргі. На этапе паміж Табольскам і Томскам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў Расіі.

Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні 1865 года, разам з З. Мінейкам, даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 года паспяхова здаў экзамен на ступень доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі церпячым людзям. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія доўгі час захоўваліся ў архіве сям'і, а пасля былі апублікаваны на французскай мовеАляксандр Акінчыц — паўстанцкі лекар  — pruzhany.net .

Літаратура

Kulczykowski M. Okińczyc (Okieńczyc) Aleksander // PSB. T. XXIII/4, Zeszyt 99, 1978. S. 664—666.

Спасылкі

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі МДУ