Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч (, , Пінскі павет — , Янаў-Падляшскі) — вялікалітоўскі філолаг, гісторык, , і . З роду Нарушэвічаў. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 года карыстаўся імем Станіслаў.
Біяграфія У 1748 годзе скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, дзе ў 1748 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, у 1754 годзе — Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Ліёне (Францыя), у Італіі і Германіі. Выкладаў лацінскую мову ў Віленскай акадэміі, заняў там кафедру паэтыкі, дзе выкладаў стылістыку і гісторыю літаратуры. Вялікі пісар літоўскі (1781—1788). Біскуп смаленскі (з 1788), луцкі (з 1790). Валодаў маёнткам Павець каля Пінска. Пахаваны ў Янаве-Падляшскім.
Творчасць А. Нарушэвіч адным з першых зрабіў пераклад Карнелія Тацыта на славянскую мову (польскую), яго пераклад да цяперашняга часу лічыцца лепшым у еўрапейскай літаратуры, а пераклады Гарацыя — самымі поўнымі і дасканалымі. Аўтар 7-томнай «Гісторыі Польшчы» (Варшава, 1780—1824), гісторыі Крыма — «Таўрыя» (Варшава, 1781). Гэтыя фундаментальныя працы з’яўляюцца наватарскімі на ўсходнееўрапейскай прасторы — вылучаюцца грунтоўнасцю высноў, дасканалым аналізам крыніц. Заснавальнік у польскай гістарыяграфічнай школы (г. зв. «школы Нарушэвіча»), якая проціпаўстаўлялася школе І. Лялевеля.
Аўтар шматлікіх одаў, ідылій, сатырычных твораў.
Гл. таксама Фабіян Саковіч
Крыніцы
Літаратура Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003.
Адам Тадэвуш Катэгорыя:Біскупы луцкія Катэгорыя:Біскупы смаленскія Катэгорыя:Пісары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Члены Згуртавання прыхільнікаў Канстытуцыі Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма