Сяргей Анісаў (партыйныя псеўданімы: Пеця, Мікалай Казлоўскі; , в. Тур’я Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, цяпер Краснапольскі раён — , Мінск) — беларускі і савецкі дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, журналіст, публіцыст.

Біяграфія

У 1927—1932 на камсамольскай працы ў Слаўгарадзе, Клімавічах, Магілёве, Мазыры.; працаваў намесніка галоўнага рэдактара газеты «Чырвоная змена» і «Рабочий». У маі 1932 накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Быў членам сакратарыята ЦК КСМЗБ; актыўна працаваў як журналіст, быў рэдактарам газет «Малады камуніст» і «Poborowiec» (), часопісаў «Маладая гвардыя» і «Камсамолец». Са снежня 1934 першы сакратар ЦК КСМЗБ, са жніўня 1935 першы сакратар Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. У 1932—1933 арганізоўваў забастоўкі рабочых лясных промыслаў у Белавежскай і Ружанскай пушчах, беластоцкіх тэкстыльшчыкаў. Са жніўня 1935 года сакратар Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ.

З кастрычніка 1935 зняволены ў польскай турме. У 1939-45 у нямецкім лагеры ваеннапалонных. Пасля вайны працаваў у друку. Арыштаваны савецкімі ўладамі 10.2.1950.

Працы

Аўтар прац па гісторыі Заходняй Беларусі і КСМЗБ:

«З гісторыі камсамольскага падполля Заходняй Беларусі».—Мн., 1958 «За волю і шчасце народа»—Мн., 1959 «Крутымі шляхамі»—Мн., 1960 «Палымянае юнацтва»—Мн., 1969 «У змаганні гартаваліся»—Мн., 1975.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне