Эдвард (Эдуард) Каралевіч Пяка́рскі (, вёска Пятровічы (каля Смалявічаў), Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі этнограф, географ, фалькларыст, мовазнавец. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1927), ганаровы акадэмік (1931).

Біяграфія Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай, Чарнігаўскай гімназіях, у Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. За ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытута, сасланы ў Якуцію (1881). Даследаваў геаграфію, фальклор і мову, супрацоўнічаў з Усходне-Сібірскім аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства. Працаваў вучоным захавальнікам Музея антрапалогіі і этнаграфіі. У 1914—1917 гадах сакратар аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР.

Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках у Санкт-Пецярбургу (набярэжная Смаленкі, 9). Надмагілле ўнесена ў Пералік аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны федэральнага (агульнарасійскага) значэння, якія знаходзяцца ў Санкт-ПецярбургуПостановление Правительства РФ от 10 июля 2001 г. № 527..

Навуковая дзейнасць Прымаў удзел у экспедыцыях Усходне-Сібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства (1894—1896), Аяна-Нельканскай (1914—1917). Складальнік і рэдактар серыі «Об­раз­цы на­род­ной ли­те­ра­ту­ры яку­тов» (т. 1-3, 1911—1918). Адзін з аўтараў «Слоўніка якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—1930). Рэдакар часопіса «Жи­вая ста­ри­на» (1914—1917).

Крыніцы

Літаратура

Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі Катэгорыя:Філолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Этнографы СССР Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Фалькларысты СССР Катэгорыя:Географы Расійскай імперыі Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі Сібіры Катэгорыя:Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Ганаровыя члены АН СССР