Філіп Фрэнсіс Томас (; , Істан, Мэрыленд, ЗША — , Балтымор, Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі юрыст і палітык, быў губернатарам Мэрыленда, а таксама займаў пасаду міністра фінансаў у кабінеце Джэймса Б’юкенена.

Біяграфія Філіп Фрэнсіс Томас нарадзіўся 12 верасня 1810 года ў горадзе Істан штата Мэрыленд. У 1830 годзе ён скончыў Каледж Дзікінсана (англ. Dickinson College) у Пенсільваніі. Пасля гэтага, ён працаваў юрыстам у г. Істан.

Яго палітычная кар’ера пачалася ў 1836 годзе. У 1848 годзе Філіп Фрэнсіс Томас быў абраны 28-м губернатарам Мэрыленда. Ён заставаўся на гэтай пасадзе да 1851 года.

У снежні 1860 года Філіп Фрэнсіс Томас быў прызначаны 23-м міністрам фінансаў ЗША. Адразу ж пасля гэтага яму давялося выпусціць аблігацыі, каб выплаціць працэнты па дзяржаўнаму доўгу. Напярэдадні грамадзянскай вайны банкіры паўночных штатаў не пажадалі ўкладвацца ў аблігацыі, баючыся, што грошы пойдуць на поўдзень. Зразумеўшы, што яму не ўдасца атрымаць пазыку, у студзені 1861 года Філіп Фрэнсіс Томас падаў у адстаўку.

У наступныя гады ён працягваў (з пераменным поспехам) сваю палітычную і юрыдычную дзейнасць. Філіп Фрэнсіс Томас памёр у Балтыморы 2 кастрычніка 1890 года.

Катэгорыя:Міністры фінансаў ЗША Катэгорыя:Губернатары Мэрыленда