Вісентэ Фокс Кесада (; нар. ) — прэзідэнт Мексікі ад апазіцыйнай Партыі нацыянальнага дзеяння (2000—2006).

Фокс нарадзіўся ў Мехіка ў забяспечанай сям’і. Яго маці была басконкай, бацька — сынам амерыканца эльзаскага паходжання. Фокс навучаўся ў Ібераамерыканскім універсітэце ў Мехіка і ў Гарвардзе.

Пачаў працаваць у якасці начальніка па наглядзе за транспартнымі аперацыямі Кока-Колы, і пасля паспяховага выканання сваіх абавязкаў быў прызначаны кіраўніком ўсёй сеткі кампаніі ў Лацінскай Амерыцы. У 1988 годзе абраны ў Палату дэпутатаў парламента Мексікі. У 1995 годзе абраны губернатарам штата Гуанахуата і займаў гэты пост да 1999 года.

2 ліпеня 2000 года быў абраны прэзідэнтам Мексікі, перапыніўшы шматгадовую манаполію на ўладу Інстытуцыйнай рэвалюцыйнай партыі.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Мексікі Катэгорыя:Прэзідэнты Мексікі