Джым (Джэймс) Дынглі (; нар. , ) — славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры, прафесар Лонданскага ўніверсітэта, адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонда Янкі Купалы.

Біяграфія Скончыў Каледж Ісуса Хрыста пры Кембрыджскім універсітэце (1963). Працаваў асістэнтам у аддзеле славістыкі Брытанскага музея (1964―1966), стажыраваўся ў Маскве, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры Універсітэта Рэдынга, выкладчыкам рускай мовы, літаратуры і ўкраінскіх даследаванняў ва Універсітэцкім каледжы Лондана і інш. Выкладчык Лонданскага ўніверсітэта.

Заснавальнік і старшыня Брытанскай асацыяцыі ўкраінскіх даследаванняў (1990—1995), старшыня Англа-беларускага таварыства (1981— сярэдзіна 1990-х, 2004—2014), актыўны удзельнік часопіса «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), яго рэдактар у 1972―1979 гадах. З сярэдзіны 1970-х гадоў сакратар рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане. У 1991 годзе адзін з арганізатараў першага Міжнароднага кангрэсу беларусістаў.

Сябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам, Гаем Пікардам і Арнольдам Макмілінам.

Ганаровы сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Перакладчык Пераклаў на англійскую мову і зрабіў каментарыі да «Ліста да рускага сябра» Аляксея Каўкі, выдадзенага ў Лондане Згуртаваннем беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Пераклаў з беларускай мовы на англійскую «Краіну Беларусь» Уладзіміра Арлова (2013), «Рыбін горад» Наталкі Бабінай (2013), «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча, эсэ Тані Скарынкінай «A Window on Another Life» і іншыя творы.

Узнагароды Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1991), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Пераклад Дынглі кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» трапіў у лік 15 кніг, уганараваных прэміяй Англійскага ПЭН-клуба PEN Translates за найлепшы пераклад годаПераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» атрымаў прэмію PEN Translates Ангельскага ПЭН-клюбу за найлепшы пераклад году https://www.svaboda.org/a/32248199.html.

Літаратура Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8. PDF

Спасылкі Брытанскі беларусазнаўства пра Скарынаўскую бібліятэку у Лондане Джым Дынглі: Скарынаўскай бібліятэкай у Лондане на сёння не карыстаецца ніхто, акрамя аднаго чалавека // Наша ніва, 25 мая 2015

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на англійскую мову