Наро́дны камісарыя́т га́ндлю Белару́скай ССР (Народны камісарыят забеспячэння БССР, Народны камісарыят унутранага гандлю БССР) быў утвораны ў 1924 годзе на базе Камісіі па ўнутраным гандлі БССР пад назвай Народны камісарыят па ўнутраным гандлі БССР.

З 1926 года быў перайменаваны ў Народны камісарыят гандлю БССР. У 1931 годзе наркамат пераўтвораны ў Народны камісарыят забеспячэння БССР, у 1934 годзе на яго базе створаны Народны камісарыят унутранага гандлю БССР, пераўтвораны ў 1938 годзе ў Народны камісарыят гандлю БССР.

З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства гандлю БССР.

Наркамы Іван Антонавіч Васілевіч (1925) Іосіф Адамайціс (1926—1928) Нічыпар Аксючыц (1928—1929) Казімір Бенек (1929—1930) Аўгуст Балцін (1931—1933) Нохім Гурэвіч (1933—1937) Уладзімір Ванееў (1938—1941) Віктар Выхадцаў (1941Звязда, 1941, № 79—1946)

Крыніцы

Літаратура Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965—1991 гг.). В 3 ч. Ч. 2. — Минск, 2000. — С.145-164. В годы трудные, послевоенные: к 80-летию Министерства торговли / В. Демьянович // Гермес. — 2004. — № 5. — С. 9—11. (3ОК6513)

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1946 годзе