Бе́лае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вароніна, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м. На поўначы забалочаная пойма шырынёй 50—100 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна