Малашка — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Аляксандр Іванавіч Малашка (нар. 1951) — беларускі архітэктар. Аляксей Мітрафанавіч Малашка — беларускі гісторык. Валерый Анатольевіч Малашка (нар. 1966) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2016—2017), Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2017—2019). Віктар Віктаравіч Малашка — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Віталь Аляксеевіч Малашка (нар. 1958) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Ксенія Дзмітрыеўна Малашка (нар. 2000) — беларуская баскетбалістка.
Катэгорыя:Беларускія прозвішчы