Глыбо́чына — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,7 км на поўнач ад вёскі Галубова, у басейне ракі Нешчарда.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, часткова разараныя, на поўначы пад хмызняком. Упадае ручай з возера Вялікія Блізняты, выцякае ручай у возера Верамееўскае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна