Асетр рускі (Acipenser gueldenstaedtii) — рыба сямейства асятровых.

Апісанне Даўжыня да 2 м, маса да 100 кг (сярэдняя 16—32 кг). Рыла кароткае і тупое. Вусікі размешчаны бліжэй да канца рыла, чым да рота, гладкія. Мае 5 радоў касцявых пласцінак, спінных жучак звычайна ад 10 да 15 штук. Спіна часцей за ўсё цёмна-шэрая з аліўкавым ці карычневым адценнем, бакі святлейшыя, бруха белае або жаўтаватае.

Пашырэнне Водзіцца ў басейнах Каспійскага (тыповая форма), Азоўскага і Чорнага (падвід чарнаморска-азоўскі) мораў. Тыповая праходная рыба. У рэкі Беларусі (Дняпро, Прыпяць, Сож) заходзіў з Чорнага мора да пач. ХХ ст. 3 пабудовай плаціны Днепрагэса міграцыі спыніліся. Апошні раз злоўлены каля Быхава ў 1927.

Асаблівасці біялогіі Жыве да 50 гадоў. Ход у рэкі вясной і восенню, рыба веснавога ходу нерастуе ў тым жа годзе; асенняга — зімуе на ямах у рэках, нерастуе вясной у наступным годзе на ўчастках з хуткім цячэннем і шчыльным грунтам.

Моладзь жывіцца беспазвавочнымі (ракападобныя, чэрві). дарослыя — буйнымі малюскамі і рыбай.

Промысел і вырошчванне Каштоўная рыба. Магчыма гібрыдызацыя з сцерляддзю для таварнага вырошчвання ў сажалках.

Літаратура Жукаў П. Асетр рускі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. — Мн., 1983.

Катэгорыя:Асятровыя