Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч (нар. , ) — беларуская журналістка і тэлевядучаяВікторыя Сянкевіч: «Садзішся ў лодку і плывеш з камандай».

Біяграфія

Нарадзілася ў г. Мінску, скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт з чырвоным дыпломам (2003), курсы журналістаў і тэлевядучых у Белтэлерадыёкампаніі (2003), Журналісцкі каледж пры Свабодным універсітэце Берліна (2009)Сянкевіч Вікторыя Аляксандраўна .

У 2016 г. атрымала ступень магістра кіравання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «палітычны аналіз і паліттэхналогіі ў медыясферы».

Працуе тэлевядучай тэлеканала «Беларусь 1». З 1 кастрычніка 2012 года і па цяперашні час (2017) займае пасаду намесніка галоўнага дырэктара Агенцтва тэлевізійных навін.

Аўтар кнігі казакЛюбопытная устрица : сказки / Виктория Сенкевич. — Минск, 2014..

Узнагароды

Двойчы (па выніках 2006 і 2013 гг.) прызнаная лепшай вядучай года. Узнагароджана дыпломамі лаўрэата Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшая вядучая інфармацыйных праграм»).

Спасылкі Вікторыя Сянкевіч: «Садзішся ў лодку і плывеш з камандай» Сянкевіч Вікторыя Аляксандраўна

Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі