Сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў — сядзібна-паркавы ансамбль, які знаходзіцца ў в. Трокенікі Астравецкага раёна. Помнік архітэктуры неабарока«Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год..

Гісторыя

Сядзіба была створана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на заходняй ускраіне вёскі«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5. http://orda.of.by/.lib/abes/469

Апошні ўладальнік сядзібы — мастак прафесар Мар'ян Богуш-Шышка, які з’ехаў за мяжу.

У савецкі час у будынку змяшчалася праўленне мясцовага калгаса. Цяпер тут знаходзіцца бібліятэка.

Планіроўка сядзібы

Комплекс створаны ў 2-й палове 19 — пачатку 20 ст. у в. Трокенікі. Уключае сядзібны дом, службовы флігель, стайні і невялікі парк эканамічнага тыпу.

Архітэктура

Сядзібны дом пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. Аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак з мансардай накрыты высокім дахам з «заломам». Над галоўным уваходам і на тарцах — фігурныя ўвагнута-выпуклыя франтоны, аздобленыя валютамі, люкарнамі. Фасады пазбаўлены дэкору. Аконныя праёмы прамавугольныя.

Планіроўка анфіладная. Вітая металічная лесвіца вядзе на мансардавы паверх, які мае выхад на балкон.

Парк

Вакол сядзібы быў створаны парк эканамічнага тыпу. Пладовыя сады абмежаваны пасадкамі дрэў мясцовых парод (клён, ліпа, каштан).

Парк займае жывапісны пагорак, парэзаны невялікім вадатокам. Парадная частка мае сіметрычнае размяшчэннеФедорук Анатолий Тарасович. «Садово-парковое искусство Белоруссии». Минск, «Ураджай», 1989 г. 247 страниц. ISBN 5-7860-0086-9..

Частка парка за домам на пагорку мела пейзажнае афармленне. Яна з'яўлялася своеасаблівай аглядальнай пляцоўкай з відамі на ручай са стромкімі берагамі. Да яе непасрэдна прылягае рэгулярная частка парка. Яна займае выраўненую тэрыторыю і прадстаўлена некалькімі рознавялікімі баскетамі, у якіх вырошчваліся фруктовыя дрэвы. Маршрут для прагулак праходзіў па добра захаваным ліпавым і конскакаштанавым алеям.

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Астравецкага раёна Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Трокенікі 1