Дабрамы́сленскі завулак — завулак у Маскоўскім раёне Мінска.

Этымалогія Назва завулка паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Добрыя Мыслі.

Размяшчэнне Арыентаваны з паўднёвага усходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Маскоўскай, завяршаецца тупіком, не даходзячы да вуліцы Фабрыцыуса. Даўжыня вуліцы складае каля 150 м.

Забудова № 3 — чатырохпавярховы будынак (1932, арх. А. Воінаў, М. Гіляраў, А. Крылоў), у якім у часы Вялікай Айчыннай вайны была канспіратыўная кватэра савецкіх разведчыкаў. № 4 — Сярэдняя школа № 41. № 5 — ГУУС Мінгарвыканкама.

Славутасці Мемерыяльная дошка на доме № 3, дзе была канспіратыўная кватэра савецкіх разведчыкаў, устаноўленая ў 1966 годзе (сілумін; скульптар М. Ткачук) і абноўленая ў 1984 годзе. Помнік удзельнікам Обальскага камсамольскага падполля каля сярэдняй школы № 41. У 1972 годзе на ўшанаванне памяці ўдзельнікаў Обальскай падпольнай арганізацыі «Юныя мсціўцы» (дзейнічала ў Вялікую Айчынную вайну ў Шумілінскім раёне з пачатку 1942 года да жніўня 1943 года), якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастаўлена стэла. Імем сакратара падпольнага камсамольскага камітэта, які узначальваў Обальскае падполле, Е. С. Зяньковай была названа піянерская дружына школы. Пры школе працуе музей.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Завулкі Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)