Фіялка Рывініуса (Viola riviniana) — шматгадовая травяністая расліна роду сямейства .
Марфалагічнае апісанне Мнагалетнік вышынёй 5—15 см з доўгім, паўзучым карэнішчам.
Сцябло прамое або узыходнае, разгалінаванае ля асновы.
Лісце прыкаранёвае — доўгачарашковае, яйкападобнае, тупое, гародчатае; верхняе — кароткачарашковае, меншага памеру. Прылісткі ланцэтныя, з доўгімі махрамі.
Кветкі абодваполыя, сіметрычныя, на доўгіх кветаножках, з 5 пялёсткамі. Чашалісцікі шырокаланцэтныя, з вялікімі, сэрцападобнай прыдаткамі. Пялёсткі венчыка светла-ліловыя, у сярэдзіне белыя, шыроказваротнаяйкападобныя, з тупым белым шпорцам.
Цвіце ў красавіку—чэрвені.
Плод — трохстворчатая каробачка.
Геаграфічнае распаўсюджанне Распаўсюджаная ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на захадзе Азіі ў галінах міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. Святлалюбівая. Расце на сухіх, багатых мінеральнымі рэчывамі глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод кустоў, па ўзлесках светлых лясоў. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф.
Класіфікацыя
Таксанамія
Крыніцы
Літаратура Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — 416 с. — ISBN 80-215-0068-9
Спасылкі
Катэгорыя:Фіялка Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1823 годзе Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Травы