Сардзінелы (Sardinella) — род марскіх прамянёвапёрых рыб сямейства селядцовых.
Біялагічнае апісанне
Рот канчатковы, невялікі, радыяльныя баразёнкі на крышкавай костцы адсутнічаюць. На целе не бывае цёмных плям. Уздоўж задняга краю жабернай адтуліны маюцца мясістыя вырасты, якія адрозніваюць сардзінел ад іншых селядцовападобных за выключэннем Harengula, Opisthonema, Herklotsichthys і Amblygaster. Сардзінелы падобныя на віды роду Amblygaster, ад якіх адрозніваюцца колькасцю ніжніх жаберных тычынак (40-100 супраць 26-43) і сярэдніх перадарсальных лусак. Вонкава яны падобныя з Clupea і Strangomera, з якімі ў іх перакрываецца арэал у паўночнай Атлантыцы і, верагодна, у паўночнай і паўднёвай часткі Ціхага акіяна. Каштоўная прамысловая рыба.
Арэал і спосаб жыцця
Распаўсюджаны ў багацці ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Сардзінелы — марскія пелагічныя рыбы, якія вядуць стайных лад жыцця. Маляўкі часта сустракаецца ў лагунах і ліманах, а дарослыя часцей сустракаюцца ля ўзбярэжжа.
Віды У цяперашні час у род уключаюць 21 прызнаны відFishBase: Scientific Names where Genus Equals Sardinella(англ.) (Праверана 16 снежня 2009).:
Катэгорыя:Прамысловая рыба Катэгорыя:Селядцовыя