Галі́на Уладзіміраўна Саві́цкая, нар. Крысевіч (нар. , Мінск) — беларуская баскетбалістка, заслужаны майстар спорту.
Біяграфія
Нарадзілася 13 ліпеня 1961 года ў Мінску. Баскетболам пачала займацца ў 1971 годзе ў мінскай камандзе «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Сялюніна.
Выступала за каманды:
Гарызонт (Мінск) 1976—1989 гг. Навара (Памплона, Іспанія) 1999—1994 гг. і 1995—1996 гг. Ардой (Сісур-Маёр, Іспанія) 1997—2001 гг.
З 1980 да 1990 года Галіна Савіцкая з’яўлялася іграком нацыянальнай зборнай СССР па баскетболе. Чэмпіёнка свету (1983 год), бронзавы прызёр Алімпіяды (1988 год), шасціразовая чэмпіёнка Еўропы (1980, 1981, 1983, 1985, 1987, 1989 гг.), пераможца чэмпіянату кантыненту сярод дзяўчатаў (1978 год) і юніёрак (1979 год), чэмпіёнка Універсіяды (1982 год), бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР (1983 год), сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1989 год).
У цяперашні час з’яўляецца грамадзянкай і жыве ў ІспанііБАСКЕТБОЛИСТКА 80-ЛЕТИЯ. Галина Савицкая: готова приехать на работу в Беларусь. Предлагайте проекты Прэсбол, 25.05.2003.
Літаратура
Катэгорыя:баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па баскетболе Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Ігракі «Гарызонта» Мінск