Ясень звычайны (Fráxinus excélsior) — лістападнае дрэва, від роду сямейства . Адна з лесаўтваральных парод.

Назва

Ясень звычайны, ясіон Ботанический словарь, Спб, 1878, ясеньГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, сён, сінінаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Апісанне

Ясень звычайны — дрэва вышынёй 20-30 м (часам да 40 м) і дыяметрам ствала да 1 м. Крона кампактная, нешырокая. Кара шэрая парэпаная (у маладых раслін — шэра-зялёная гладкая).

Пупышкі чарнаватыя, аксаміцістыя. Лісце непарнапёрыстае, даўжынёй да 40 см, складаецца з 7-15 прадаўгавата-эліпсоідных або падоўжана-адваротнаяйцападобных, амаль сядзячых на кароткіх чаранках лісточкаў, пілаватых па краі. Лісточкі зверху ярка-зялёныя, а знізу светла-зялёнага колеру, апушаныя па жылцы.

Кветкі дробныя, без калякветніка, абодваполыя, з двума тычынкамі і песцікам з двухраздзельным рыльцам (радзей сустракаюцца кветкі без песціка), сабраны пучкамі ў гронкі на парастках мінулага года. Цвіценне — да з’яўлення лісця, на Беларусі — у красавіку—маі. Маладыя парасткі пакрыты белаватымі сачавічкамі.

Расліна палігамная.

Плады — крылаткі, даўжынёй да 5 см, лінейна-прадаўгаватыя, уверсе завостраныя, спачатку зялёнага колеру, потым карычневага, выспяваюць пад восень, часта ўтрымліваюцца на расліне ўсю зіму.

ЛісцеКветкіПлады-крылаткі

Арэал і экалогія

Расліна мае шырокі арэал, сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе, у Крыме, на Каўказе і ў Азіі. Паўночныя межы арэала дасягаюць 63° пн.ш. у Нарвегіі, 61° пн.ш. у Швецыі і 62° пн.ш. у Фінляндыі. Паўночна-ўсходняя і ўсходняя межы праходзяць ад Санкт-Пецярбурга праз Маскву да Казані, а адтуль на паўднёвы захад. Не сустракаецца ў Ірландыі і паўночнай Шатландыі, а таксама ў паўночнай і цэнтральнай частках Скандынаўскага паўвострава. Адсутнічае таксама ў Паўднёвай Еўропе на Пелапанесскім паўвостраве, у паўднёвай частцы Апенінскага паўвострава (Калабрыя), Сіцыліі і Сардзініі, а таксама ў паўднёвай і цэнтральнай частках Пірэнейскага паўвострава.

У Польшчы ясень расце ў нізінах, дасягаючы перадгор’яў Татраў. На Беларусі ясянёвыя лясы (ясеннікі) пашыраны па ўсёй тэрыторыі, займаюць 0,23 % лесапакрытай плошчы. Фарміруюцца на стыку тыповых шыракалістых лясоў (дуброў) і лясоў эўтрофных балот (чорнаалешнікаў). Растуць у лагчынах, поймах рэк і на высокаўрадлівых, вільготных глебах са шчолачнай рэакцыяй. Вылучаюць ясеннікі: кіслічныя, сніткавыя, крапіўныя, папарацевыя, вятроўнікавыя, балотна-разнатраўныя, поймавыя. Лясы маюць важнае водаахоўнае значэнне.

Ясень расце хутка, аддае перавагу ўрадлівым слабашчалачным глебам. Размнажаецца насеннем, пасля рубкі дае багаты параснік ад пня.

Значэнне і прымяненне Выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага, ахоўнага і меліярацыйнага лесаразвядзення. Добра глядзіцца ў садова-паркавых ансамблях, алейнай пасадцы.

Вядомыя сартыПо данным сайта GRIN.: Fraxinus excelsior ‘Aurea’Fraxinus excelsior L. forma aurea (Pers.  — з жаўтлява-зялёным лісцем, якое да восені цямнее. Fraxinus excelsior ‘Aurea Pendula’Fraxinus excelsior L. forma aureopendula Rehder (англ.)  (Праверана 14 жніўня 2010) Fraxinus excelsior ‘Diversifolia’Fraxinus excelsior L. forma diversifolia (Aiton) Lingelsh. (англ.)  (Праверана 14 жніўня 2010) Fraxinus excelsior ‘Pendula’Fraxinus excelsior L. forma pendula (Aiton) Schelle (англ.)  (Праверана 14 жніўня 2010) — ніцая форма: галіны звісаюць да зямлі. Драўніна ясеня звычайнага вельмі трывалая, прыгожая па тэкстуры і колеры; лёгкая ў апрацоўцы.

Маладыя парасткі могуць служыць кормам для свойскай жывёлы, у лясах іх ахвотна ядуць алені і ласі.

Пры цвіценні ў красавіку — маі дае меданосным пчолам пылок-абножку.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Ясень обыкновенный в Энциклопедии декоративных садовых растений Ясень обыкновенный — Fraxinus excelsior L. Otwarta Encyklopedia Leśn

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Маслінавыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Каўказа Катэгорыя:Расліны на марках Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе