Каге́ра — рака на ўсходзе Афрыкі, у Руандзе, Танзаніі і Угандзе. Лічыцца вытокам Ніла.

Утвараецца зліццём рэк Ньяваронга і Рувуву. Даўжыня ад вытоку да месца ўпадзення ў возера Вікторыя каля 420 км. Разам з прытокам Лукарара даўжыня складае каля 800 кмАфрика: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 606. — 672 с. с илл.. Рака працякае ў шырокай забалочанай даліне. Сярэдні расход вады 1500 м³/с.

Раку адкрыў у 1876 годзе Г. Стэнлі, даследавалі ў 1892—1893 гг. О. Баўман і інш.

Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 606. — 672 с. с илл. — С. 403. Спасылкі Kagera River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Руанды Катэгорыя:Рэкі Танзаніі Катэгорыя:Рэкі Уганды Катэгорыя:Басейн Ніла Катэгорыя:Памежныя рэкі