Цюлькі (Clupeonella) — род дробных марскіх, саланаватаводных і прэснаводных рыб з сямейства селядцовых (Clupeidae).

Апісанне

Даўжыня цела да 15 см, маса да 22 г. Спіна і верхняя частка галавы шэра- або сіне-зялёная, бруха белае ці залаціста-жоўтае. Ад горла да анальнай адтуліны цягнецца "кіль" з шыпаватых лускавінак. Характэрны 2 падоўжаныя прамяні на канцы анальнага плаўніка

Пашырэнне Пашыраны ў Азоўскім, Каспійскім, Чорным морах і іх басейнах. Найбольш вядома цюлька чарнаморска-каспійская (Clupeonella cultriventris)

Асаблівасці біялогіі Чародныя. Кормяцца пераважна дробным зоапланктонам.

Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 1-2 гадоў, жывуць да 5-6 гадоў.

Віды Да роду адносяць 7 відаў:

Промысел Аб'екты промыслу.

Літаратура Цюлькі //

Катэгорыя:Селядцовыя