Іва́н Фро́лавіч Клі́маў (, в. Касцюкоўка Магілёўскай губерні — , Мінск) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія З 1923 года актывіст прафсаюза і камсамола, з 1925 — партыйны функцыянер, з 1931 — супрацоўнік апарата ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. У 1936 годзе выкладчык Рэспубліканскай школы прапагандыстаў партыі пры ЦК КП(б)Б.

У верасні 1939 года галоўны ўпаўнаважаны па арганізацыі грамадзянскай адміністрацыі на занятай Чырвонай Арміяй тэрыторыі Заходняй Беларусі. У яго абавязкі таксама ўваходзіла каардынацыя работы па выяўленні і рэпрэсіраванні праціўнікаў і патэнцыйных праціўнікаў савецкай улады на далучаных да СССР землях.

У 1940 годзе дырэктар Рэспубліканскай школы прапагандыстаў партыі пры ЦК КП(б)Б.

З кастрычніка 1940 года 1-ы сакратаром Вілейскага абкама КП(б)Б. У 1941 годзе палітычны кіраўнік у Чырвонай Арміі (13-я арміі), у 1941—1942 гадах — сакратар Ташкенцкага абласнога камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Узбекістана па рабоце з кадрамі.

З 28 мая 1943 да ліпеня 1944 года — першы сакратар Вілейскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б. Пасля вызвалення Вілейкі летам 1944 года, зноў на пасадзе 1-га сакратара Вілейскага (Маладзечанскага) абласнога камітэта КП(б)Б; у 1949 годзе завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б).

У 1951—1952 гадах — слухач курсаў пры ЦК УКП(б). У 1952 — жніўні 1953 года — 1-ы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б, у жніўні 1953—1962 — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.

У 1961 годзе міністр нарыхтовак БССР, у 1962—1968 — намеснік старшыні Савета міністраў БССР, у 1968—1974 — намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

З 1974 года быў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1980 года — старшынёй Камісіі па справах былых партызан і актывістаў падполля ў Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР.

З 18 лютага 1949 да 4 лютага 1976 года член ЦК КП(б)Б, у 1955—1960 — член Бюро ЦК КП(б)Б. З 6 лютага 1976 года — член Рэвізійнай камісіі КПБ.

У 1980 годзе атрымаў званне Заслужанага работніка культуры Беларускай ССР.

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

P. Kołakowski. Pretorianie Stalina. Sowieckie służby bezpieczeństwa i wywiadu na ziemiach polskich 1939—1945. -- Warszawa: Bellona, 2010. Даведнік па гісторыі Камуністычнай партыі і СССР

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Палітыкі СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Міністры нарыхтовак БССР Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР