Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч (нар. , в. Гасцілавічы Лагойскага раёна — ) — беларускі літаратурны крытык, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1932 годзе. Скончыў у 1950 годзе рамеснае вучылішча ў Мінску. У 1950—1958 працаваў токарам і наладчыкам на Мінскім трактарным заводзе. У 1952—1956 гадах служыў на Балтыйскім флоце, пасля ў 1958—1969 гадах працаваў вадзіцелем тралейбуса ў Мінску.

Скончыў у 1971 годзе завочна факультэт журналістыкі БДУ. У 1969—1971 гадах працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1971—1975 — літсупрацоўнік аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Нёман», у 1975—1982 гадах — загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1982—1984 — супрацоўнік часопіса «Родная прырода». З 1985 года — рэдактар выдавецтва «Юнацтва».

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1979 года.

Памёр у 2016 годзе ў Мінску, дзе і пахаваны (паводле інфармацыі В. Шніпа).

Творчасць Дэбютаваў нарысам у 1965. Пераклаў з балгарскай мовы на беларускую раманы І. Давыдкава «Белы конь за акном» (1981) і А. Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С. Страціева «Кароткае сонца» («Далягляды», 1979), Г. Мішава «Зроблена ў правінцыі» («Далягляды», 1981), П. Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» (1983), П. Незнакомава «Таямнічы карабель» (зборнік «Такая любоў», 1987), паасобныя творы іншых аўтараў. Выйшлі таксама ў перакладзе з балгарскай мовы творы для дзяцей «Жыў-быў хлопчык» А. Стаянава (1970), «Незвычайныя прыгоды Ліска» Б. Апрылава (1977), «Цмок» Н. Хайтава (1978), «Неверагодныя прыгоды Жыўкі» М. Лакатніка (1981), «Маленькі вадалаз» Д. Цончава (1982), «Мы, верабейкі» І. Радзічкава (1983), «Пан Трымай Мой Парасон» І. Мілева (1986). Таксама пераклаў «Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі» (1996).

Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, у аўтарскім калектыве) — за «Бiблiятэку дзіцячай літаратуры народаў СССР» у 15 тамах. Узнагароджаны медалём.

Літаратура

Катэгорыя:Крытыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з балгарскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены КПСС